Менская паэтка Вальжына Морт атрымала прыз на Міжнародным літаратурным фэстывалі «Віленіца-2004», які праходзіць у Славеніі.

Форум сабраў 150 паэтаў з 29 краінаў. Штогод на фэсьце прысуджаюцца дзьве ўзнагароды. Адной ганаруюць прызнанага эўрапейскага аўтара, а другую — «Крышталь Віленіцы» — атрымлівае па выніках чытаньня малады творца. На памяць пра Віленіцу — пячору, у якой адбываецца закрыцьцё фэстывалю, — паэту дораць кавалак горнага крышталю-сталяктыту адтуль. Дораны камень мае форму перакручанай літары «Т» — ён складаецца нібыта з двух зьлепленых камянёў. Крохкая Вальжына падымае падарунак зь цяжкасьцю й пакуль ня ведае, пад што яго прыстасаваць.

Вальжына Морт (Мартынава) — выкладае ў Лінгвістычным унівэрсытэце. Цягам восені мае выйсьці яе кніжка «Я тоненькая, як твае вейкі». «НН» зьмяшчала творы Вальжыны Морт у №18’2003.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0