Інфармацыйныя агенцтвы адно за адным рэтрансьлююць пэрыпэтыі з жыцьця адзінаццатага чэмпіёна сьвету па шахматах, затрыманага ў Японіі.

Яго чакае экстрадыцыя на радзіму — у ЗША, дзе, найхутчэй, за матч з Барысом Спаскім, праведзены ў 1992 г., 61-гадовага Робэрта Джэймса Фішэра зьняволяць усур’ёз і надоўга. Ён парушыў міжнароднае заканадаўства, згуляўшы ў мяцежнай Сэрбіі ды не заплаціўшы падаткаў з выйграных грошай. З таго часу гойсаў па азіяцкіх краінах, час ад часу пасылаючы вэрбальныя праклёны Амэрыцы.

Што нам да Фішэра? Фішэр не завітваў у Беларусь, нават у час свайго росквіту не сустракаўся зь беларускімі шахматыстамі (ці лічыць выключэньнем расейца Лява Палугаеўскага, ураджэнца Магілёва-на-Дняпры?). Аднак дзесяціразовы чэмпіён Беларусі Вячаслаў Дыдышка пабудаваў свой зіхатлівы падручнік «Лёгіка сучасных шахмат» на партыях і ідэях Фішэра. У час адкрытага моладзевага чэмпіянату Галяндыі, выйгранага Андрэем Жыгалкам у жніўні 2004 г., беларускія майстры разам зь іншымі паўдзельнічалі ў наіўнай акцыі ў абарону Фішэра, начапіўшы майкі зь ягонай выявай…

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

ВР

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0