Не зарэгістравалі добрай паловы дэмакратычных, незалежных і беларускамоўных кандыдатаў у дэпутаты парлямэнту — Хадыка, Губарэвіч, Шэін, Скрабец, Шушкевіч, Зінаіда Бандарэнка... Выбары ня будуць свабоднымі — гэта стала канчаткова ясна. Дзеі ўладаў нагадваюць тактыку кіраўніцтва міжваеннай Польшчы. Тыя таксама мелі нібыта выбары й дэмакратыю — але не падпускалі беларускіх кандыдатаў. Тыя таксама былі пэўныя сваёй сілы і выхваляліся, што за дваццаць гадоў ніводнага сьведамага беларуса са сьвечкаю ня знойдзеш. Заўтра — 17 верасьня, і гісторыя падказвае, што й сёньняшнім панам скончыцца гэтае таксама, як скончылася панскай Польшчы — зьнікненьнем з палітычнай сцэны.

Барыс Тумар

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0