Нават у часы, калі шахматы прапагандаваліся «зьверху», а на спаборніцтвы прадаваліся квіткі, гэтую галіну трактавалі як Папялушку.
Шахматных кампазытараў вінаваціў у «фармалізьме» сам Міхаіл Бацьвіньнік — першы савецкі чэмпіён сьвету па шахматах. Дык чаго ж чакаць цяпер, у эпоху зацыкленасьці на спартовых выніках… Аўтарам шахматных задач цяжка паставіць задачу накшталт заваёвы 25 мэдалёў. Беларускія творы яшчэ трапляюць у «Альбом ФІДЭ» — найбольш аўтарытэтнае кампазыцыйнае выданьне сьвету, — але ня дзякуючы, а насуперак.
У краіне рэдка знойдзеш газэту, якая не абвяшчала конкурсу рашэньняў задач і эцюдаў. «НН» не выключэньне; праўда, конкурс у дадатку «Інфарматар» ладзіўся даўнавата, гадоў 8 таму… Скласьці простую задачку на мат за 2 хады можа кожны, хто знаёмы з правіламі гульні. Аднак людзей, якія пастаянна і прафэсійна ствараюць новыя задачы, нямнога — бадай, сотня ва ўсёй Беларусі. Эцюдыстаў на парадак менш: эцюды і складаць, і разьвязваць цяжэй, чым задачы. Творцы й рашальнікі думаюць пра яднаньне, а пакуль гуртуюцца пераважна вакол самвыдавецкага бюлетэню «Альбіна». Бюлетэнь гэты з пачатку 1990-х нястомна памнажае на ксэраксе супрацоўнік Лунінецкага музэю, шахматны трэнэр Вадзім Жылко.
Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"
ВР