24 верасьня ў Палацы Рэспублікі вызначалі самую прыгожую дзяўчыну краіны.

Квіткі на гэтае мерапрыемства здабыць было досыць праблематычна, бо іх папросту не было. Існавалі толькі запрашальныя білеты, распаўсюджаныя паміж прадстаўнікамі міністэрстваў і сябрамі БРСМ. Трэ было бачыць, зь якім замілаваньнем заля сустракала «галоўнага госьця», — гэтыя авацыі, зачараваныя вочы і лісьлівы шэпт «Прэзыдэнт, прэзыдэнт!!!» будуць перасьледаваць мяне яшчэ не адну ноч.

Прамова міністра культуры Гулякі, што пачыналася зь вітаньня прэзыдэнта, да прэзыдэнта ж была скіравана, бо нагадавала справаздачу: «Былі зроблены ўсе захады па павышэньні эфэктыўнасьці… адбор быў старанны і справядлівы…». Міністра зьмянілі танец пад песьню Пугачовай, дзеці з балёнікамі, паўтузіна мускулістых мужчын і роўна 24 прыгажуні ў ніжняй бялізне.

На сцэне было ўсё, што хочаш, але сувязі паміж нумарамі не было: напэўна, вырашылі ўзяць грандыёзнасьцю задумы. З гэтай прычыны знаных культурыстаў зьмянялі опэрныя сьпевакі, была фанэрная папса ад артыстаў беларускай эстрады (Ярмоленка заявіў са сцэны, што за кулісамі значна цікавей, чым у залі) і ўрачыстае шэсьце рыцараў.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0