Як чалавек, спрактыкаваны ў выдавецкіх справах, кандыдатка ў дэпутаты па Полацкай гарадзкой выбарчай акрузе №28 паэтка Алена Сом адна зь першых у Полацку надрукавала свае перадвыбарныя ўлёткі.

Сярод іншых праблем і пытаньняў яна закранула ў сваім агітацыйным матэрыяле тэму рэфэрэндуму: «Хопіць гвалціць Канстытуцыю! Хопіць падганяць законы пад аднаго чалавека! Закон і парадак! «Не» трэцяму тэрміну!» У сваёй праграме Алена Сом выступае супраць «кантрактнага рабства», пабораў з прадпрыемстваў і таемных прэзыдэнцкіх фондаў, падтрымлівае разьвіцьцё малога бізнэсу, выступае за рэальныя падаткі і празрыстасьць бюджэту. Улётка таксама зьмяшчае партрэт кандыдаткі, яе біяграфію, карыкатуры на рэаліі беларускага жыцьця. Наклад — 5 тысяч. Алена Сом кажа, што гэта толькі першая, азнаямляльная ўлётка — яшчэ плянуецца выдаць тры, абяцае, што наступныя будуць яшчэ больш зьмястоўныя і цікавыя.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Васіль Кроква, Полацак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0