У праект бюджэту на 2005 год закладзены выдаткі ў суме 18,8 трлн рублёў пры прыбытках (прагноз) 17,9 трлн рублёў.

У параўнаньні зь сёлетнімі паказчыкамі абедзьве часткі выраслі амаль на 5 трлн рублёў кожная.

Дэфіцыт бюджэту плянуецца ня больш як 910 млрд рублёў. Гэтая лічба складае ня больш за 1,5% ад ВУП і роўная сёлетнім паказчыкам. Папярэдне бюджэт плянаваўся бездэфіцытным, аднак павышэньне тарыфаў «Газпрому» прымусіла скарэктаваць лічбу. Дэфіцыт мае фінансавацца Нацбанкам, а таксама сумамі ад продажу дзяржаўнай маёмасьці і замежнымі крэдытамі.

370 тысяч даляраў фэрмэрам

Каля 45% даходаў рэспубліканскага бюджэту складуць падаткі. Самы большы ўнёсак — з ПДВ (больш за 3 трн рублёў — каля 17,2% ад прыбытковай часткі бюджэту), простыя падаткі на прыбытак прынясуць 1,3 трн рублёў, акцызныя зборы яшчэ 1 трн.

16,4% даходаў бюджэту дадуць дзяржаўныя мэтавыя фонды. Летась гэтая лічба была ў межах 12,4%. Падвышэньне працэнту прыбыткаў ад фондаў зьвязана найперш з павелічэньнем даходаў рэспубліканскага фонду вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі больш чым у 2 разы (да 1 трлн рублёў). Налета працэнт сбору ў гэты фонд устаноўлены ў межах 1,5% ад заробленага. Цікава, што самой сельскагаспадарчай галіне па ведамаснай частцы выдаткаў бюджэту з гэтых грошай дастанецца толькі 426,5 млрд рублёў — менш за палову ад сабранага. Зрэшты, у параўнаньні з паказчыкамі 2004 г. гэта ў 2,5 разу больш. На гэтым фоне дзіўнай выглядае сытуацыя, калі выдаткі на фэрмэрства складаюць усяго 808 млн рублёў — 370 тысяч даляраў. Інакш — 0,045% ад расходнай часткі бюджэту.

Плацім направа, трацім налева

Фонд спрыяньня занятасьці атрымае больш за 130 млрд рублёў, аднак у бюджэце не прапісана дакладна яго роля ў зьмяншэньні беспрацоўя. Затое грошы, якія паступяць у фонд звыш прагнозных паказьнікаў, зь мінулага году накіроўваюцца не ў рэспубліканскі бюджэт, а ў рэзэрвовы фонд прэзыдэнта Беларусі нібыта для «мэтавага фінансаваньня мерапрыемстваў па сацыяльнай падтрымцы моладзі».

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Трафілаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0