З 23 да 26 жніўня ў швэдзкім Гётэбаргу адбыўся юбілейны 20-ы сусьветны кніжны кірмаш, які наведала 209 000 гасьцей.

Сёлета ў фокусе падзей была брытанская літаратура. Беларусь у чарговы раз пры дапамозе Швэдзкага інстытуту прадстаўляла грамадзкая арганізацыя «Vitryssland» на чале з Марыяй Сёдэрбэрг. Наведнікі маглі агледзець апошнія навінкі беларускай літаратуры, пазнаёміцца з часопісамі «Arche» і «Дзеяслоў». Швэдзкая паэтка беларускага паходжаньня Інга-Ліна Ліндквіст чытала нізку новых вершаў «Беларусь у маім сэрцы». Ляўрэатка эўрапейскага конкурсу паэзіі ў Славеніі Вальжына Морт чытала ўласныя вершы і дала лекцыю, прысьвечаную творчасьці маладых беларускіх паэтаў, пад назвай «Як карабель зь цёмнай гавані». На пытаньні, датычныя сучаснай беларускай літаратуры, адказвала паэтка Лана Радзівонава.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Андрэй Катлярчук, Гётэбарг—Стакгольм

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0