Юзік

ДЗЕНІСЮК

* * *

У баразьне, нібы ў акопе,

Сяджу я восеньню штогод.

Калі краіна — цэнтр Эўропы,

То пуп Зямлі — мой агарод.

З красавіка да лістапада,

Сьвянцоны ранішняй расой,

Я танчу тут сваю лямбаду

З рыдлёўкай, сошкай і касой.

На вішнях ўзбоч шпакі-музыкі —

Мой хатні джазавы аркестар.

Свае тут ёсьць «зэмфіры», «лікі» —

Ня горш, чым той славянскі фэст.

І грошай зь іх ніхто ня просіць:

За жменю вішняў ўрэжуць так,

Што затанцуеш нават босы

І крыжачок, і кракавяк.

І вяне-сохне пустазельле,

І бульба прэ, як на дражджах.

Гарбуз усьпёрся на арэлі

Ды аглядае ураджай.

А жонка з сынам лічаць «гранты»:

— Прадаць — купіць, купіць — прадаць,

Падатак заплаціць «Гаранту»,

Страхоўку за зямлю аддаць.

Набыць брыкет і дроў на зіму —

Ужо дазвол даў сельсавет…

А ў сына самы лепшы стымул —

Купіць складанчык-лісапед.

І вось вясна. Я зноў ў акопе.

А мара, як заўжды, адна:

Калі патрапіць ў створ Эўропы

Крывая наша баразна?

Кацярына

БАГУМІЛАВА, 13 гадоў

Маленькая радзіма

Вельмі люблю Заслаўе я,

Тут усе людзі — адна сям’я.

Мой горад — сымбаль маладосьці,

Яшчэ і сымбаль прыгажосьці.

Навокал паглядзіце вы,

Колькі ў небе сінявы,

Колькі навокал кветак,

Колькі маленькіх дзетак!..

Заслаўе старажытным толькі завецца,

Бо сіла зь яго ключом б’ецца.

Горад мой, будзь шчасьлівы заўсёды,

Хай ідуць міма кепскія годы,

А мы табе ў гэтым дапаможам,

Зробім, што зможам.

Цьвіці, мой горад радзімы,

Бо ты ў мяне адзіны.

Дзяніс

БУШКОЎ

Марнае каханьне

Сэрца трапяткое —

Звонку хваляваньне.

Я не разгубіўся —

Марнае каханьне.

Сэрца трапяткое

Хутка астывае.

Я не разгубіўся,

Проста так бывае.

Сэрца адпачынку

Ўсё жыцьцё чакае.

Марнае каханьне

Недзе там блукае.

Алесь ГУБІН

* * *

Па шчаках вада — я любіў, любіў,

Я ня збочу, не.

Проста мала сіл.

Проста ў цёмны кут завяла бяда,

Лютавала ноч.

За сьпінай нуда.

Што, самота, сьпіш — зноў мяне

ў віне?

Унясі журбу

На ліхім кані.

Расьцярушу сум — срэбрам льюць

сьнягі,

Стане кожны дзень

Прагна дарагім.

Дай мне, Божа, кроў,

Што мацней за сьмерць,

Каб любіць і жыць

Ды, згарая, грэць.

ТАНКІ

Чорны Война

Зноў капыты на ссохлай зямлі.

Прэч чаканьне. Хачу ўсё адразу.

Я — апошні, хто ў гэтыя дні

Сумняецца ў паразе.

Ноч сумленьне абудзіць у сьне,

Калі словы здаюцца маўчаньнем.

Кожны сон твой ратуе мяне

Ад адчаю да раньня.

Запацелае неба маўчыць.

Стогн зьнямогі зглытну ссохлым ротам.

Ты ня зможаш мяне навучыць

Заставацца на потым.

Гэта вольніца праўды ў крыві.

Гэта хваля накрые самога.

Выклік зграі — і сьвет як прывід.

Па-за мной. Па-за Богам.

Sany DRAGONFLY

Апэльсынава-журавінавы верш

Я ўсе усьмешкі падлічыла —

Сёньня ён мяне сустрэне.

Як невыносна немагчыма

Стрэсьці зь веек ачмурэньне!..

Абрубкамі у сьне хістаю —

Ты мне зьнімеш швы са сьпіны.

Я ўжо нясмачная, пустая

Корка ад апэльсына.

Адчай — у скураныя стужкі,

Вусны — да тваіх апалінаў,

Абтрэсла крылы на падушкі...

Не, я ня плачу! Я...

...Я — нясмачная…

Коркай апэльсынавай.

Ратуй, каханы!

Ратуй!.. Толькі ты памятаў:

Я ж была журавінамі.

Алеся ЗЫГМАНТОВІЧ

* * *

Калі і як зьявіліся

Ў маім жыцьці —

Не зразумела я.

Чаму цяпер у вочы

Ціхія, як плынь,

Гляджу нясьмела я?

Чаму шукаю словы

Добрыя і сьціплыя?

Чаму не разумееце Вы іх —

Дасьціпныя?

Не спакушайце чыстую душу.

Яна кахае й каханай будзе

Назаўсёды.

А Вы — лепш добрым сябрам

Будзьце ёй — прашу,

І не шукайце з д’яблам згоды.

Мікалай ІЛЬЮЧЫК

Курапаты

З пустых вачніцаў сьлёзы не цякуць,

Але ж глядзяць яны у нашы душы.

Няхай сабе гады і дні ідуць,

Каменьне ў сэрцах нашых

хай парушаць.

І з спрэхлых костак ўжо жыцьцё

не адрадзіць,

Ім не баліць ужо: там добра,

на нябёсах,

Хай ў нашых чэрствых душах

засьвярбіць,

Хай думкі пераменяць Курапатаў

сосны.

Правалы у зямлі ня хутка зарастуць —

Ад страшных ранаў гэта шрамы.

Няхай заганы нашай памяці сыдуць,

Няхай адродзіцца да ўсіх ахвяр

пашана.

Як здані, як прывід, панурыя крыжы,

Зьбянтэжыліся думкі, вусны у маленьні.

Пакаемся, не правядзём паміж

людзьмі мяжы,

Ня будзем ставіць крыж на гонары,

сумленьні.

Барыс МАНЦЭВІЧ

Мова маіх продкаў

Калі ты адрачэшся ад мовы сваёй,

Не відаць табе шчасьця ніколі,

Бо за родную мову плацілі крывёй

Нашы продкі ў змаганьні за волю.

Супраць чорнае зграі ліхіх маскалёў

Узьнімаў Каліноўскі атрады

І за родную мову на бітву павёў

Пад сьцягамі «Мужыцкае праўды».

Празь дзясяткі гадоў сьмерч ізноў

зашугаў,

«Чорны воран» па хатах насіўся:

Хто за матчыну мову гарою стаяў,

У ГУЛАГах жыцьцём паплаціўся.

Хоць сягоньня за родную мову

на сьмерць

Не ідуць і ня садзяць за краты,

Але зьдзекі зь яе зноў мы мусім

цярпець

Ад усякіх ілжэдэмакратаў.

Не гучыць наша мова нідзе у вярхах,

Нават сорамна ў гэтым прызнацца.

Навявае яна на чыноўнікаў страх,

Калі сам прэзыдэнт стаў цурацца.

А я жыць сваёй роднаю мовай хачу,

Той, што дадзена мне ад прыроды,

Я хачу, каб усюды яе змог пачуць

Як дзяржаўную мову народу.

Уладзімер МІСЬЦЮК

Чарпак Мядзьведзіцы Вялікай

Сярод начных сузор’яў неба

Сем зорак склалі дзіўны знак.

Відаць, і продкам быў патрэбен

Да хлеба з квасам шчэ й чарпак.

Чарпак Мядзьведзіцы Вялікай,

Ты на сустрэчу зноў паклікаў.

І я Ўсявышняга малю:

Багаславі маю зямлю!

Пачуй яе сьвятую споведзь,

Пачуй, Сусьвету Валадар,

Былых часоў і новых повязь

І боль — Чарнобыльскі пажар.

Як дагарае сьвечкай вёска

І мова маці — Божы дар —

Нячутна ходзіць у абносках,

Што шле заходні гаспадар…

Малю цябе, Магутны Божа,

І верую: Твая Рука

На сьветлы дзень, на радасьць зможа

Праліць надзею з Чарпака!

Леанід МІШУЦІН

Сыны

Сыноў бацька сваіх кліча

На нараду ў хату,

«Бо карміць вас, — кажа, — дзеці,

стала цяжкавата».

І, ўздыхнуўшы, запытаўся

Кожнага ўасобку,

Кім зь іх кожны быці хоча,

Жыць якім заробкам?

Першы кажа: «Стаць банкірам

Я зь дзяцінства мару:

Падабаюцца мне вельмі

Маркі і даляры!»

Другі кажа: «Рэкетырам

Быць даўно хачу я.

З гэтай думкаю адвечнай

Днюю і начую».

Трэці кажа: «Я халуйскім

Стану дэпутатам —

Кожны дзень мой бестурботны

Будзе сытным сьвятам!»

Сын чацьвёрты: «Я ў спэцвойскі!

І як дзесьці хтосьці…

Папрацую так дубінкай —

Затрымцяць аж косьці!»

Пяты кажа: «Надаела

Марна гнуць тут сьпіну!

Я за лепшай, бацька, доляй

Зьеду на чужыну!»

А сын шосты: «Не паддамся

Абяцанкам, зману

І пад бел-чырвона-белым

Сьцягам сьмела стану!»

Камуністам быў іх бацька,

Зь ленінскім запалам!

І зьбіраўся да палякаў

Ехаць ён па сала!

Алесь ПТАХ

Холад

Няма куды падзецца,

Няма куды схавацца,

Згараюць нашы сэрцы

Ды замярзаюць пальцы.

Надвор’е ўжо дастала,

Мароз пячонкі круціць,

А сонца менш чым мала —

Сядзяць па хатах людзі.

Чакаем пацяпленьня,

Ўжо колькі дзён чакаем...

Бо замярзаюць пальцы

І сэрцы замярзаюць!..

Алена

РУСАКОВІЧ

Каханаму

Цяпер усё роўна, хто быў вінаваты —

Мо ты, можа, я… Мы кагосьці клянём.

Каханьне сваё мы ўпіхнулі за краты,

За краты турмы, дзе цяпер мы жывём.

Мы позна знайшлі, што калісьці згубілі, —

Пачуцьця ня вернеш, як кадар ў кіно.

Забудзем абое, каго мы любілі,

Каханьне ня вернецца ўжо ўсё адно.

Бывай, мой каханы, ды памятай казку,

Што склалі з табой мы на справе, ўсур’ёз.

Каханьне маё ты забудзь, калі ласка,

Што ў сэрцы сваім так абачліва нёс.

І я абяцаю: цябе я забуду,

Хоць горача, прыкра цяпер на душы.

Ня будзе ні плётак, ні іншага бруду,

І раны загояцца ў мёртвай цішы.

Чарнобыль

Усё як быццам добра тут.

Вось луг, палтак, яблынь гольле.

І ранішні птушыны крык

Таксама цешыць навакольле.

Маліны гнуцца да зямлі,

Суніцы падаюць да долу,

Ў дарожным пыле вераб’і

Сядзяць, сабраўшысь чарадою.

Клякоча бусел на гнязьдзе,

Цячэ рака, імчыць да мора,

А у яе чыстой вадзе

Начамі мноства-мноства зорак.

Лес зелянее за ракой:

Бярозкі, сосны, дуб, асіны...

Але чамусьці неспакой

Глядзіць пытліва вам у сьпіну.

Ўся вёска гэта безь людзей

Ужо даўно стаіць забытай.

Здаецца, нібы чарадзей

Зачараваў тут ўсе сядзібы.

Ды толькі не — Чарнобыль тут,

Свае ён крылы распраўляе,

А ад нявыцерпных пакут

Ў бальніцы хлопчык памірае…

Нямала часу ўжо прайшло,

Жыць зноўку хочацца тут людзям,

Ды добра ўсё не зажыло.

Чарнобыль. Чарнаёсьць!

Чарнабудзе?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0