Дзяржлітаратары пра новую культурную сытуацыю.

Напярэдадні падпіснога сэзону кіраўніцтва холдынгу «Літаратура і мастацтва» сустрэлася з журналістамі. Дэлегацыю з холдынгу ў складзе Таісы Бондар, Міколы Мятліцкага і Раісы Баравіковай дапаўнялі дырэктар радыёстанцыі «Беларусь» паэт Навум Гальпяровіч, галоўны рэдактар «Мастацкай літаратуры» празаік Віктар Праўдзін, галоўны рэдактар «Беларусьфільму» Георгі Марчук і старшыня хуткага гатаваньня Менскай гарадзкой пісьменьніцкай арганізацыі паэт Павал Вараб’ёў.

М.Мятліцкі адзначыў, што самая страшная пагроза сёньняшняму сьвету — «антычалавечнасьць і амэрыканізацыя», якую нясе Галівуд. П.Вараб’ёў адзначыўся тлумачэньнем, што літаратура павінна стаць «культурным элемэнтам нацыянальнай бясьпекі».

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

АВ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0