«Ляпісы» зьняліся ва Ўкраіне ў рымэйку савецкай кінастужкі «Каралева бэнзакалёнкі». У галоўных ролях перазьнятага кінашлягеру 60-х задзейнічаны расейскія акторы Клара Новікава, Аляксандар Семчаў, а таксама Віле Хаапсала. «Ляпісы» гралі саміх сябе. Музыкі езьдзілі на «бумэры» з нумарам «Бацька», але грошай паводле сцэнару ў іх не было, таму яны расплачваліся

за бэнзын выступам на бэнзакалёнцы. Група для фільму выканала дзьве песьні — «Раінька» і «Курвы танчуць баль» (паводле словаў Міхалка, яна выконваецца на палеска-польскім дыялекце). Рэжысэра стужкі Ігара Мінаева настолькі запаліў выступ «Ляпісаў», што той запрасіў іх запісаць саўндтрэк. Дарэчы, Міхалок нядаўна запісаў саўндтрэк да сэрыялу «Пракуратура».

SB

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0