Слоўнік скептыка

Вартасьць — недахоп, якім пачалі ганарыцца.

Васьміног — жывёла, у якой ногі растуць ад вушэй, рукі — з дупы, а дупа з вушамі.

Вельмі прыемна — самая пашыраная хлусьня на сьвеце.

Вера — нежаданьне разумець.

Вожык — істота, якая размнажаецца асьцярожна.

Вугал просты — вугал, які кіпіць пры 90°.

Вучыцца — тое, што трэба рабіць, каб мала зарабляць.

Выбары прэзыдэнцкія — гонка на трамваях.

Выміраньне — гэта калі жывёла з Чырвонай кнігі паядае расьліну з Чырвонай кнігі.

Вынаходнік — чалавек, які ня ведаў, што гэта зрабіць немагчыма.

Выпадковасьць — непазбежнасьць, якая раптам сталася.

Выпівоха — той, хто п’е болей, чым ты.

Высокамаральнасьць — канцэпцыя, якая перамагае толькі на трэніроўках.

Вытрымка — здольнасьць з асалодай слухаць, як вам расказваюць ваш любімы жарт.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0