На мой погляд, дэмакратычныя сілы ў Беларусі недастаткова выкарыстоўваюць сучасныя тэхналёгіі.

Значная частка насельніцтва мае доступ да Інтэрнэту і прынтэраў. Чаму б на сайтах (накшталт www.batke.net i www.lukamor.info) не разьмяшчаць тэкстаў улётак, якія людзі маглі б раздрукаваць і раскідаць хаця б у паштовыя скрынкі сваіх суседзяў па пад’езьдзе? Гэта радыкальна павялічвае магчымасьці данесьці сваю пазыцыю да іншых людзей, большасьць якіх знаходзяцца ў стане інфармацыйнай блякады. Пры гэтым важна, каб на гэных сайтах была «вэрсія для друку», якая б зьмяшчалася на адным аркушы стандартнага памеру.

Апроч гэтага, можна выкарыстоўваць дасыланьне sms-паведамленьняў з інтэрнэт-старонак на мабільныя тэлефоны знаёмых людзей з патрэбнай інфармацыяй альбо заклікамі.

Кандыдатам у дэпутаты ня варта забываць пра тэлефонныя базы выбарцаў. Маёй бабульцы, напрыклад, ужо тэлефанавалі дамоў «афіцыйныя» людзі і клапаціліся наконт таго, каб яна пайшла на рэфэрэндум і «правільна» прагаласавала.

А.Астапенка, Менск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0