Якія кнігі або пэрыядычныя выданьні я хацеў бы бачыць у Беларусі?

1) «Ёсьць жа яшчэ ў мяне сіла». Анталёгія, прысьвечаная ўзаемаадносінам улады й літаратуры ў Беларусі (1917—56). Утрымлівае антысавецкія творы Я.Купалы, Я.Коласа, У.Дубоўкі, А.Дудара, С.Пярловіча і інш. Выступы супраць русіфікацыі, або нацыянал-камунізм у літаратуры: «Ліст трох», «Тэатральная дыскусія», лісты Коласа ў ЦК, М.Лынькова — П.Панамарэнку. Улада супраць нацыяналізму. Паводле матэрыялаў Мясьнікова, Кнорына, Апанскага, Затонскага, Панамарэнкі.

2) Вынішчэньне. Матэрыялы са справаў арыштаваных пісьменьнікаў.

2) «Маўр» — беларускі часопіс, прысьвечаны замежжу. Зьмяшчае агляд міжнародных культурных і палітычных падзей, пераклады твораў замежнай літаратуры, этнаграфічныя і гістарычныя матэрыялы. Асаблівая ўвага надаецца беларуска-замежным сувязям.

Заклікаю выказацца на гэтую тэму і іншых.

Усяслаў Шатэрнік, Менск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0