Нягледзячы на перавод выкладаньня гiсторыі на расейскую мову, здаваць цэнтралізаванае тэставаньне па гісторыі на беларускай мове пажадала 27 490 чалавек з 37 717 абітурыентаў.

Сталi вядомыя вынiкi ўдзельнiкаў цэнтралiзаванага тэсцiравання па гiсторыi Беларусi i Сусветнай гiсторыi найноўшага часу.

Максiмум, якi змаглi набраць абiтурыенты на тэсцiраваннi па гiсторыi Беларусi, — гэта 97 тэставых балаў. З 34,5 тысячы удзельнiкаў цэнтралiзаванага тэсцiравання такой колькасцю балаў могуць пахвалiцца 2 чалавекi. Па аднаму абiтурыенту набралi 95 i 96 тэставых балаў, i чатыры абiтурыенты атрымалi за свае веды 94 балы. Менш за 15 балаў набралi 3,6 працэнта ад агульнай колькасцi ўдзельнiкаў тэсцiравання, якiя не змогуць далей удзельнiчаць у конкурсным адборы. Дарэчы, нягледзячы на тую акалiчнасць, што гiсторыя Беларусi ў многiх школах цяпер выкладаецца на рускай мове, i нават падручнiкi былi перакладзеныя з беларускай на рускую мову, здаваць гэты iспыт на беларускай мове пажадала пераважная большасць абiтурыентаў (27 490 чалавек з 37 717 маладых людзей, якiя прайшлi папярэднюю рэгiстрацыю).

Лепшы вынiк на цэнтралiзаваным тэсцiраваннi па Сусветнай гiсторыi навейшага часу — 96 тэставых балаў. Iх набралi 4 удзельнiкi цэнтралiзаванага экзамену. Яшчэ чатыры абiтурыенты набралi 95 тэставых балаў. Ад 0 да 14 балаў набралi 0,6 працэнта ўдзельнiкаў тэсцiравання.

25, 27 i 28 чэрвеня ў краiне прайшло цэнтралiзаванае тэсцiраванне па бiялогii, замежных мовах i хiмii. Бiялогiю здавалi ў панядзелак 44 672 абiтурыенты (на беларускай мове пiсалi тэсты 2600 чалавек). 7 чалавек былi адхiленыя ад удзелу ў тэсцiраваннi. Шасцёра з iх прыхапiлi з сабой у аўдыторыю свае мабiльнiкi, а адзiн абiтурыент вырашыў прынесцi на экзамен калькулятар. Праўда, не зусiм зразумела, навошта яму спатрэбiўся калькулятар на тэсцiраваннi па бiялогii...

Замежныя мовы прыйшлi здаваць у сераду 40 124 чалавекi, з iх 31 595 маладых людзей здавалi англiйскую мову, 6436 — нямецкую, 1754 — французскую i 339 чалавек — iспанскую. Не дайшлi да фiнiшу 3 абiтурыенты.

Як запэўнiў журналiста «Звязды» дырэктар Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Мiкалай Фяськоў, яны не збiраюцца адмаўляцца ад свайго абяцання — зборнiкi з матэрыяламi прайшоўшага цэнтралiзаванага тэсцiравання па ўсiх дысцыплiнах i правiльнымi адказамi да ўсiх заданняў павiнны з’явiцца ў свабодным продажы яшчэ да завяршэння тэрмiнаў падачы дакументаў у ВНУ другога патоку. Тэндар на iх выпуск выйграла выдавецтва «Аверсэв».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?