«Альбино» — ня толькі самвыдавецкі бюлетэнь для шахматыстаў, рэдагаваны лунінецкім «чалавекам году-2003», гісторыкам і паэтам Вадзімам Жылком.

Гэта яшчэ й надзвычай душэўная тэма ў складаньні твораў шахматнай кампазыцыі. Душэўная — бо пешка, якая, паводле славутага азначэньня францускага музыкі Франсуа Андрэ Філідора, ёсьць душой шахмат, у тэме «альбіна» адыгрывае ключавую ролю, дапамагаючы заматаваць караля чорных. Во як растлумачыў «НН» сутнасьць гэтага клясычнага задачнага сюжэту сам сп.Жылко: «Уявіце сабе любімую пешку Астапа Бэндэра — е2. У працэсе гульні яна можа рушыць на e4, можа на e3, а пры нагодзе здольная пабіць чорную фігуру на f3 ці на d3. Дык вось, калі пры рашэньні задачы прысутнічаюць усе гэтыя чатыры хады (зразумела, у розных варыянтах), гэта якраз і значыць, што аўтар задачы зьвярнуўся да тэмы «альбіна».

ВР

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0