ГДР ад камунізму да нацызму

Да сёлетняга 3 кастрычніка, дня аб’яднаньня Нямеччыны, усходнія немцы зноў падклалі кіраўнікам краіны сьвінюку — прагаласавалі за нэанацыстаў. Тое, што інкарпарацыя былой ГДР у склад ФРГ будзе балючай, разумелі ўсе. З кожных 43 беспрацоўных у Германіі 15 жывуць у т.зв. новых землях. Заробкі тут храновыя, беспрацоўе высокае. 21% «усходнікаў» жадаюць рэстаўрацыі Бэрлінскай сьцяны і ў прыпадку нянавісьці да «вэсі» галасуюць за розных экстрэмістаў.

Раней модным сродкам паказаць фігу чыноўнікам у Бэрліне было галасаваньне за анфан-тэрыбля нямецкай палітыкі — Партыю дэмакратычнага сацыялізму (ПДС), спадкаемку Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі. Аднак у апошнія гады з ПДС адбылася цікавая мэтамарфоза. Пасьля выхаду на экраны славутай стужкі «Гуд-бай, Ленін» у масавай сьвядомасьці Германская Дэмакратычная Рэспубліка з краіны сумнага рэалсацыялізму ператварылася ў краіну-кітч накшталт краіны каўбоя Мальбара. Атрыбутыка ГДР — напрыклад, блакітныя Т-шырты з лэйбам хонэкераўскага камсамолу FDJ — пазбавілася ўсялякага правакацыйнага падтэксту.

Што да самой ПДС, то з прыходам да кіраўніцтва фракцыі Лётара Біскі партыя паружавела і за мілую душу згодна праводзіць любыя лібэральныя рэформы. Незадаволеным уніяй з ФРГ усходнім немцам нічога не засталося, як шукаць новых формаў помсты. Іх і прапанавалі нэанацысты. Калі ўлетку пачаліся гучныя пратэсты супраць новага антысацыяльнага закону «Harz-4», праварадыкалы масава выйшлі на вуліцы, зрабілі сабе нядрэнны прамоўшн і на верасьнёўскіх выбарах у землях Брандэнбург і Саксонія пралезьлі ў ляндтагі — рэгіянальныя парлямэнты.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Лёлік Ушкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0