Чытач «Звязды»: «У савецкі час беларускасьці было дастаткова, а сёньня — не».

У савецкi час, калi выданняў на роднай мове выходзiла значна больш, на абедзвюх дзяржаўных чытаў з аднолькавым iнтарэсам. А вось сёння, калi трапляе ў рукi газета на беларускай — нешта знутры патрабуе ўчытацца ў кожны радок.

Заўважыш гэткае ў сабе — здзiўляешся i разумееш: што тады беларускасцi было натольна дастаткова, а сёння, на жаль, не. Тэлебачанне пра наша, нацыянальнае гаворыць па‑руску. Радыё, аб’яўляючы пэўныя каналы беларускiмi, у многiх перадачах зусiм не такое.

Ад нейкай моўнай няўтульнасцi мяне ратуе «Звязда». Пачнеш чытаць — i адчуваеш, што ты нiбы вяртаешся да роднай хаты, дзе вабна ўсё, дзе мiла. Мова, якой пiшуць аўтары, не калька, не клiшэ, не заезджаны стэрэатып, а свая, вобразная, чыстая, як крынiчная вадзiца. У ёй няма мудрагелiстых выкрунтасаў, модных зашморганых слоў i г.д.

Змест газеты прыцягваў таксама, бо матэрыялы тут на любы густ. Не шматслоўе цi буханне ў бубен, не лямант да экстазу. Да таго ж...

Асабiста мне сутыкнуцца са «Звяздой» давялося неаднойчы. На трэцi год вайны партызанства ў нашых лясах ужо набрала размах. Час быў лiхi, трагiчны: фронт нечакана мог разгарнуцца ля кожнага селiшча цi нават хутара.

У гады акупацыi партызаны досыць часта прыходзiлi i на наш. Я малы быў, але добра памятаю, як сваяк Цiхан з бацькам зачынялiся ў каморы i доўга гаварылi, як пасля мацi давала госцю два вялiкiя боханы хлеба, i ён сыходзiў.

Праз шмат гадоў, калi выйшаў знакамiты загад ссяляцца з хутароў, на нашым — паднялi падлогу, бацька выхапiў з падполля зжаўцелы аркуш, доўга глядзеў на яго, аддаў мне:

— На, мо ў iнстытуце спатрэбiцца?

— Што гэта? — запытаў я.

— Падпольная «Звязда».

Вось тады я i даведаўся, што прыносiў Цiхан.

А потым у Мiнску на доме, на рагу вулiц Рымарскай i Абутковай убачыў дошку, якая паведамляла, што тут жыла сям’я Воранавых, якiя аддрукавалi першы нумар газеты‑падпольшчыцы.

Бацька i сын былi арыштаваныя i расстраляныя.

Драўляны дамок адважных патрыётаў зараз знесены. Памятная дошка прывiнчана на сцяне прыбудовы да дзевяцiпавярховiка, дзе месцiцца райпракуратура Цэнтральнага раёна.

А магло быць i iнакш — дамок Воранавых добра б захаваць, добра б адчынiць там музей газеты. Шкада, што той бацькаў нумар яе я некалi аддаў для Усесаюзнай выставы беларускiх выданняў.

Пры камунiстах «Звязда» была ўплывовым выданнем, паважаным, шырока вядомым. Ды i зараз... Газета не па прынуку знайшла свайго чытача.

Яна ж фармiравала нарматыўную родную мову. I скажу без сумневу — уклад «Звязды» ў гэты жыватворчы працэс Беларускасцi за 90 гадоў унiкальны, бадай, як нiчый iншы.

Былi яны iншыя, не дажылi да сёння. «Звязда» дажыла, нягледзячы, што цяжкасцяў на яе шляху не пералiчыць — войны, рэпрэсii, перабудовы. Яна — сапраўды Беларуская, учэпiста знiтаваная з гiсторыяй нацыi — выстаяла.

Тым вераснёўскiм ранкам, калi прачытаў, што пiсалася на памятнай дошцы хаты Воранавых, я доўга быў пад уражаннем. Воранавы, вядома, былi камунiстамi. «Звязда» — была i заставалася сапраўды нацыянальнай беларускай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?