Усялякія размовы пра аб’яднаную апазыцыю ў Баранавічах пайшлі дымам.

На карысьць іншых кандыдатаў ад удзелу ў выбарах адмовіліся толькі прадстаўнікі ўлады. Іх засталося па адным на акругу — цяперашні дэпутат Мікола Сергіенка (Усходняя выбарчая акруга №5) і начальнік галоўнага штабу, першы намесьнік камандуючага ВПС і войскаў ППА Анатоль Ваньковіч (Заходняя выбарчая акруга №4).

Апазыцыя ж пачала замінаць сама сабе. Акругу №4 будуць дзяліць між сабою сацыял-дэмакраты — сябар БСДГ Карней Пятровіч і чалец БСДП (НГ) Натальля Стахно. Па акрузе №5 ідуць ажно чатыры кандыдаты ад апазыцыі, зь іх прынамсі трое — ад «Пяцёркі-плюс»: Сяргей Андрушчанка ад АГП, Аркадзь Блінкоўскі ад БСДГ, Аляксей Галькевіч ад ПКБ. І яшчэ Аляксандар Долмат ад БСДП (НГ). Ля фінішу ніводны зь іх здымаць сваю кандыдатуру на карысьць іншага сябра кааліцыі не зьбіраецца. Марнымі былі падпісаныя раней дамовы і пагадненьні.

Сярэдні выбаршчык разгубіцца ад аднолькавых праграмаў, што прапануюць ім трое «пяцёрачнікаў». Галасы расьцярушацца сярод мноства кандыдатаў.

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Руслан Равяка , Баранавічы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0