Аб гэтым спявачка расказала падчас онлайн‑канферэнцыi, праведзенай на сайце Белтэлерадыёкампанii. Тым часам 29 чэрвеня спявачка выступае ў Бабруйску ў канцэрце «За Беларусь», 30 чэрвеня прыедзе ў родны Магiлёў, потым — у Мiнск, а адразу адтуль — у Вiцебск, на «Славянскi базар».

Пасля «Славянскага базару», калi атрымаецца, Дарафеева возьме мiнi‑адпачынак i правядзе 7 дзён на Кiпры. А па вяртаннi працягне гастрольны тур па Беларусi «Пад мiрным небам» i запiс новага альбома ва Украiне. У перспектыве таксама — перамовы з вядомым сербскiм выканаўцам Жэлькам Йоксiмавiчам наконт супрацоўнiцтва.

У блiжэйшых планах спявачкi — сольны канцэрт у Крамлёўскiм палацы з’ездаў i «прарыў» на расiйскi музычны рынак. Iнтарэсы Iрыны Дарафеевай у Расii зараз прадстаўляе кампазiтар Кiм Брэйтбург, якi напiсаў для яе песню «Дзяўчына на беразе» (у хуткiм часе будзе зняты клiп), а для дуэта Iрыны i Руслана Аляхно — кампазіцыю «Сэрца зямлi маёй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?