Беларусь-Малдова – 4:0.

На форумах у Інтэрнэце — эйфарыя. Аднак беларусы ў апошнім рэйтынг-лісьце ФІФА займаюць 73-е месца, Малдова — на 113-м.

Майстэрства зборнай заключаецца ва ўменьні браць ачкі з камандамі, роўнымі па сіле. І лякмусавай паперкай для беларусаў стануць менавіта матчы ў наступным годзе са Славеніяй і Шатляндыяй. Бо мы дэкляравалі зрабіць зборную «сярэдняй эўрапейскай рукі».

Усе мячы забілі легіянэры. Адзіны прадстаўнік нацыянальнага першынства — Леанід Ковель (менскае «Дынама») — зьявіўся на полі толькі пры канцы гульні, пры ліку 3:0. У шэрагі зборнай нават ня быў выкліканы найлепшы на сёньня бамбардзір чэмпіянату Раман Васілюк. Паводле слоў трэнэра Байдачнага, ня тыя кандыцыі. Вось ён, узровень беларускага чэмпіянату. Колькі разоў казалі пра неабходнасьць скарачэньня колькасьці камандаў у вышэйшай лізе, каб павысіць канкурэнцыю. Галоўны аргумэнт спартовых чыноўнікаў — не зразумеюць нас заўзятары ў правінцыі.

Улады выкарысталі суботні матч, зрабіўшы перад рэфэрэндумам некалькі піяраўскіх хадоў. Гэта і танныя квіткі, калі найдаражэйшы каштаваў 9 тысяч, а для студэнтаў ад адной тысячы, і аж да болю ў зубах сардэчныя амапаўцы, якія прапускалі на трыбуну нават уладальнікаў бел-чырвона-белых шалікаў. Адзін з удзельнікаў форумаў іранізуе: «Паглядзім мы на дружалюбнасьць амапаўцаў 18 кастрычніка: дубінка, кутузка, штраф».

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Алег Раявец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0