Я на тыповым выбарчым участку ў Менску, ва Ўруччы.

Мяне сустракаюць без асаблівай радасьці, але ветліва. «Назіральніку трэба было рэгістравацца ўчора, а сёньня вы ня можаце быць назіральнікам». — «Я давераная асоба кандыдата ў дэпутаты». Нарэшце ўладкоўваюся. Побач стары ад Беларускай патрыятычнай партыі.

Галасаваньне пачынаецца. Першы ж чалавек зьвяртаецца да мяне з пытаньнем: «Дзе тут бюлетэнь папалам разарваць, як Ярмошына сказала?» Ад патоку агітацыі на тэлеканалах у людзей памяшалася ў галаве.

«Колькі ўсяго чалавек на выбарчым участку, згодна са сьпісамі?» — пытаюся я ў старшыні камісіі. «Даведаецеся пасьля галасаваньня. Ад 1500 да 2000», — усьміхаецца ён.

Бабулька пытаецца, дзе тут паставіць «за Лукашэнку» і ўголас абвяшчае пра свой выбар. Але гэта адзіны выпадак за ўвесь час. Гаваркія прыхільнікі нешматлікія, але надзвычай упартыя. У акрузе балятуецца Алесь Міхалевіч з партыі БНФ. Наконадні яго выкрасьлілі. І прыкладна кожны пяты пытаецца: «А дзе Міхалевіч?» — «Пазбавілі рэгістрацыі». Старая інтэлігентнага выгляду не вытрымлівае: «Вось сволачы!»

Прадстаўнік Патрыятычнай партыі дакарае мне і Ірляндыі за двайныя стандарты: на рэфэрэндуме тамтэйшыя жыхары галасуюць два дні. Таксама прыходзіцца выслухаць абурэньне архаічнай выбарчай сыстэмай Злучаных Штатаў.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Андрэй Расінскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0