П.Якубовіч у сваёй «Беларуси сегодня» вучыць і вучыць газэтчыкаў: маўляў, ня трэба скажаць факты, блытаць журналістыку з палітычнай дзейнасьцю і г.д.

А што ж «спэцвыпуск» «СБ» зь безгустоўнымі партрэтамі Лукашэнкі на кожнай паласе, па ўсіх парамэтрах блізкі да ўлёткі, — не палітычная замова? Дый факты ў ім скажоныя, прынамсі тыя, што тычацца яўрэяў. Сэндэр Урыцкі — галоўны рабін не Беларусі, а адной з суполак, Юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня. Праведнікаў народаў сьвету ў Беларусі ня чвэрць ад «ужо ўнесеных у ганаровыя сьпісы», а саракавая частка (прыкладна 500 чалавек з больш як 20 тысяч, выяўленых у сьвеце). І закон аб друку парушаны: няма пазнакі «Бясплатна» або «Цана дагаварная». Іншая газэта дастала б ужо і папярэджаньне за такое.

Вольф Р., Менск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0