Час (паводле Грынвіча) і частоты (хвалі): 18.00—18.30, 5830 МГц (КХ 49 м); 19.30—20.00, 5830 МГц (КХ 49 м).

Радыё «Швэцыя» — служба замежнага вяшчаньня швэдзкага радыё — вяшчае на 9 замежных мовах, а таксама на швэдзкай. Беларуская праграма радыё «Швэцыя» будзе знаёміць беларускага слухача са Швэцыяй — яе гісторыяй і сучаснасьцю, а таксама асьвятляць культурныя, палітычныя і грамадзкія падзеі ў галіне швэдзка-беларускіх адносін. Праграма (30 хвілін) выходзіць у эфір на кароткіх хвалях кожную другую нядзелю а 18-й паводле Грынвіча з паўторам а 19.30. Першая праграма выйдзе ў эфір 7 лістапада. Час (паводле Грынвіча) і частоты (хвалі): 18.00—18.30, 5830 МГц (КХ 49 м); 19.30—20.00, 5830 МГц (КХ 49 м).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0