Мэнэджэр па маркетынгу кампаніі «Самсунг» у Беларусі Алена Ранцэвіч аб выкарыстаньні беларускай мовы ў рэкляме сваіх тэлефонаў: «Можна сказаць, што ў нашай краіне беларуская мова больш элітарная, чым расейская.
Валоданьне гэтай мовай зьяўляецца прадметам раскошы і гонару, як і валоданьне мабільным тэлефонам «Самсунг». Беларускі спажывец адчувае, што зьвяртаюцца менавіта да яго. Апрача таго, беларуская мова адрозьнівае нас ад канкурэнтаў, гучыць яскрава, прыметна, хоць нярэдка выклікае дваістае стаўленьне».
Паводле Naviny.by
0
0
0
0
0
0