Група «Pulsar». (p) «Pulsar»/«Союз», 2004.

Во як! Ня надта вядомая ў сябе на радзіме берасьцейская група, якая існуе два з паловаю гады, ня толькі выдала пасьля міні-альбому «Солнце бессмертных» першы поўнафарматны альбом, але і зацікавіла сваёй музыкай расейскае выдавецтва «Союз».

Праўду кажучы, зьмест альбому даволі дзіўны: у ім зьмешчаны 4 трэкі на ангельскай мове ды 5 у якасьці бонусаў (?) — на расейскай. Тым ня менш, слухаецца гэта вельмі добра: зладжаная ігра, даволі выразныя мэлёдыі Андрэя Бантыша і Юр’я Колычава, упэўнены голас вакаліста Сяргея Філіпава, багатае, насычанае агульнае гучаньне. У аснове стылістыкі — клясычны мэтал-рок, увасоблены паводле ўсіх правілаў. Што найбольш каштоўнае — клявішныя ня блытаюцца пад нагамі, а сапраўды ствараюць музыку. Загалоўная песьня баляднага пляну «Eternity» — без пытаньняў!

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Імпульсіўны СЛУХАЧ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0