«Шахматы», №3, 2004.

Цягам году ў Менску на беларускай і расейскай мовах выдаецца часопіс «Шахматы». Пачыналася ўсё з парытэту дзьвюх моў. У першых трох нумарах 2004 г. беларускую скарыстоўваюць як тую тэхнічку — для афармленьня выпускных зьвестак… Матэрыялы ж друкуюцца ўсьцяж па-расейску. Апошнім часам гэта тлумачыцца неабходнасьцю распаўсюдзіць наклад часопісу за мяжой, бо ў Беларусі яго нібыта мала хто купляе.

Зьмест няроўны. Цікавыя рэпартажы шахматыстаў з замежных спаборніцтваў — і побач разлогія матэрыялы, спампаваныя з шахматных сайтаў. Што да рэдактарскага стылю, яго лепш чым што перадае выраз «Топалов рвал всех под ноль».

Друкуецца багата вострых партый з камэнтарамі — вылучаюцца опусы чэмпіёнкі Беларусі сярод дзяўчат Алены Клімец, віцебскага гросмайстра Андрэя Кавалёва. Традыцыйнымі засталіся гістарычныя нарысы Абрама Ройзмана ды займальныя рэфлексіі менскага трэнэра Рыгора Хаюціна пра «паводзіны» шахматных фігур.

Наклад часопісу (350 асобнікаў, а летась быў жа 700) і шурпатая стылістыка набліжаюць яго да самвыдату.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

ВР

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0