Тыя, хто лічыць правадыра кубінскай рэвалюцыі адным з апошніх абаронцаў марксізму, памыляюцца. Ён найперш нацыяналіст і абаронца Цэнтральнай Амэрыкі ад сквапных грынга.

«Вечны» камандантэ Фідэль упершыню за 40-гадовую кар’еру выступоўцы спатыкнуўся перад грамадой. Што ж, аднак, дазволіла Кастра пратрымацца так доўга?

Тыя, хто лічыць правадыра кубінскай рэвалюцыі адным з апошніх абаронцаў марксізму-ленінізму, памыляюцца. Ён найперш нацыяналіст. І зразумець яго можна толькі ў кантэксьце кубінскай традыцыі.

Лёс Кубы склаўся так, што тут было мала прыдатных умоў для ўзьнікненьня нацыянальнага кансэрватызму. У гісторыі выспы не было часу, які можна акрэсьліць як залатую пару, а значыць, арыенцір для нацыі. Карэнныя жыхары былі вынішчаны, новае насельніцтва складалася з чужынцаў — белых паноў і іх чорных рабоў. Таму кубінскі нацыяналізм з самага пачатку ўзьнікаў як плынь рэвалюцыйная. Мінулае (калянізацыя і рабства) інтэрпрэтавалася як першародны грэх, што спарадзіў амаральнае грамадзтва, якое трэба зьнішчыць. Кубінская эліта, аднак, не сьпяшалася рызыкаваць сваім прывольным становішчам, якое грунтавалася на працы нявольнікаў. У выніку Куба апынулася падчас барацьбы амэрыканскіх калёній за незалежнасьць у ролі Вандэі, атрымаўшы за тое ад Гішпаніі сумнеўнае званьне «заўжды вернай выспы». Гэта не магло не садзейнічаць далейшай радыкалізацыі грамадзскай думкі ў краіне.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Вацлаў Шаблінскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0