У сераду ля спэцпрыёмніку, што на Акрэсьціна, сябры сустракалі лідэра Маладога Фронту Паўла Севярынца і актывіста арганізацыі Артура Фінькевіча. Абодва адседзелі па 15 сутак за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў рэфэрэндуму.

— Каго абралі прэзыдэнтам ЗША? — было першае пытаньне Севярынца па выхадзе з «сутак». Адказам палітык застаўся задаволены.

Павал распавёў, што зь ім гутарылі прадстаўнікі спэцслужбаў, якія цікавіліся зьместам ягонай размовы зь Ерыным, запытваліся ў яго, ці будуць люстрацыі, калі апазыцыя прыйдзе да ўлады, і ці ведае ён, што некаторыя апазыцыянэры крадуць грошы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0