Першай ахвярай выбараў ды рэфэрэндуму ў Воршы стаў дырэктар СШ №20 Уладзімер Юржыц.

Ледзь ці не на наступны пасьля 17 кастрычніка дзень ён нечакана падаў заяву аб добраахвотным звальненьні з пасады. Яснага тлумачэньня гэтаму ўчынку пэдагагічны калектыў дагэтуль ня мае. Але кажуць, што галоўнай прычынай раптоўнага сыходу стала галасаваньне, дакладней, ягоныя вынікі, на ўчастках, разьмешчаных у гэтай школе — самай буйной у Воршы. Так, на ўчастку, камісія якога была амаль цалкам сфармаваная з настаўнікаў СШ №20, кандыдат ад улады — начальніца гарадзкога аддзелу адукацыі Людміла Анікеева — набрала амаль столькі ж галасоў, як яе галоўны супернік Генадзь Ананьеў (АГП). Да таго ж, на пытаньне рэфэрэндуму адмоўна адказаў 761 чалавек, у той час як на суседнім участку ў гэтай жа школе, камісія якога была сфармаваная з работнікаў ільнокамбінату, адказалі «не» на пытаньне рэфэрэндуму нібыта ўсяго 119 выбарцаў. Дарэчы, школа, якой апошнія гады ён кіраваў, адна з найлепшых у горадзе, а сам дырэктар распрацаваў кампутарную праграму кіраваньня навучальным працэсам, якая была рэкамэндаваная для ўсёй краіны.

Яўген Жарнасек, Ворша

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0