«Narisovana». «Bez bileta», 2004

Гэта другі паўнавартасны альбом менскай каманды, якая трымаецца па-за ўсялякімі тусоўкамі, альбомы выдае самастойна і любіць сварыцца з журналістамі. Па якасьці запісу ён у шэрагу самых лепшых, а што да музыкі, то яна на аматара.

Плытка «Narisovana» стылістычна абсалютна не падобная на папярэдні альбом каманды «На неба». Ранейшыя песьні калектыву граліся ў больш традыцыйным рэчышчы — як фольк ці брыт-поп, сьвежыя творы вытрыманы ў досыць рэдкай у нас ірванай «цягучай» стылістыцы зь нечаканымі музычнымі хадамі і вакальнымі «замарочкамі» Віталіка «Артыста». Тут знаходзіцца месца і акустычным гукам гітары, флейты, віялянчэлі, і электрычным сэмплам, і псыхадэлічным сола, і прыпанкаваным бубнам. Магчыма, гэта тлумачыцца абноўленым складам, магчыма, тым, што група не стаіць на месцы.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0