«Нябесны капітан і Сьвет будучыні» («Sky Captain and the World of Tomorrow»)
ЗША—Вялікабрытанія—Італія, 2004, каляровы, 107 хв.
Жанр: Комікс-рэтрафантастыка
Адзнака: 7 (з 10)
Прыгоды няўрымсьлівай журналісткі Полі Пэркінс (Гвінэт Пэлтроў) і авіятара Джо (Джуд Лоў), якія шукаюць злобнага доктара Татэнкопфа, здымаліся ў адным павільёне, на блакітным фоне, а горныя пэйзажы, нябесныя караблі і зграі паветраных робатаў былі зроблены на кампутары.
Сьвет будучыні ў гэтым коміксе — гэта рэтра 40-х з адпаведнымі прычоскамі, машынамі, дыялёгамі і сьцертым кінаколерам. А гераічныя трэш-шэдэўры эпохі халоднай вайны, зь іх падводнымі бойкамі і навуковымі лябараторыямі, набываюць у карціне XXI ст. новую плоць, падмацаваныя сынэфільскаю настальгіяй і ганаровымі цытатамі з «Мэтропалісу» і «Кінг Конга».
Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"
Андрэй Расінскі