Гэты раман як матрунка: апавядальнікі хаваюцца адзін за адным, перадаючы слова ад унука дзеду, ад дзеда прадзеду. Галасы іх, дзякуючы, напэўна, сваяцтву, надзіва падобныя. Ажно, раскрыўшы кніжку на сярэдзіне, цяжка здагадацца, хто гаворыць. Аднак гэтак гартаць небясьпечна: ніколі ня ведаеш, дзе апынешся. Разамлеўшы на знаёмых узорах прыгожага пісьменства, раптам патрапляеш у амэрыканскі жудасьцік а-ля разьня бэнзапілой у Тэхасе.

Раман «Крывавы памол» — гэта таксама энцыкляпэдыя займальнага вупыразнаўства. Зь яго даведваешся, што вупыры не пераносяць перцу і сонечнага сьвятла, што іх Мэкка — Трансыльванія, што забіць іх можна толькі калом і г.д.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Яўген Квач

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0