Эўразьвяз перавызначае кірункі ўкладаньняў у Беларусь.

«НН» удалося азнаёміцца з праектам новай стратэгіі праграмы TACIS

22 лістапада Эўразьвяз мае прыняць новую стратэгію ў дачыненьні да Беларусі. На яе грунце будуць акрэсьленыя прыярытэты праграмы фінансавай дапамогі TACIS для нашай краіны на 2005—2006 г.

На асноўнае пытаньне «Колькі дадуць грошай?» адказ дакладны: 10 млн эўра цягам наступных двух год. У дакумэнце адзначана, што «ў выпадку значных зьмен ва ўнутранай сытуацыі ў Беларусі памеры фінансаваньня могуць быць перагледжаны», аднак у які бок — не ўдакладняецца. Разьмяркоўвацца сродкі будуць зыходзячы з доўгатэрміновай мэты ЭЗ — дэмакратычнай Беларусі, якая будзе мець з ЭЗ ня толькі супольныя межы (гэты элегантны ангельскі зварот можна разумець ва ўсіх сэнсах), але й супольныя каштоўнасьці.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Алесь Кудрыцкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0