Пісьмо трудзяшчыхся роднай уладзе

Нягледзячы на ўзмацненьне стабільнасьці й разьвіцьцё дабрабыту рэспублікі, насуперак увядзеньню курсаў Ідэалёгіі і Вялікай Перамогі ў школах, стаўленьне да нас з боку краінаў сьвету па-ранейшаму застаецца асымэтрычным. З аднаго боку, абурае тое, як халодна прымаюць нашых парлямэнтэраў у высокіх эўракабінэтах, як тапырыцца на мяжы натаўская пошасьць, як кажанамі кружляюць над Бацькаўшчынай розныя міжнародныя назіральнікі й купленыя імі здраднікі зь ліку апазыцыі. І, зь іншага боку, нельга не заўважыць брацкае рукі дапамогі й падтрымкі, якую працягваюць нам далёкія, але блізкія па духу арабскія браты — такія ж абяздоленыя і адрынутыя «залатым мільярдам».

У сваіх лістах, датаваных 1994-м і наступнымі гадамі, мы ўжо прасілі бязьлітасна карэктаваць падручнікі гісторыі, неабачліва выдадзеныя да ўсенароднага волевыяўленьня. Цяпер надышла чарга геаграфіі. Вучэньне пра часткі сьвету, вядомае нам з школьнага курсу, у прынцыпе, грунтуецца на антынавуковых грэцкіх мітах і безнадзейна ўстарэла. Геапалітычныя рэаліі патрабуюць ад цябе, родная ўлада, няпростага рашэньня, і мы, трудзяшчыеся, цябе ўпаўнаважваем і бласлаўляем. Насьпеў час перавесьці нашу краіну з Эўропы ў шэраг дзяржаў Блізкага Ўсходу.

Плюсы відавочныя. Пасьля такога пераходу ў нашых нетрах па аналёгіі можа зьявіцца ў вялікай колькасьці нафта. А гэта дазволіць вырашыць паліўныя і мазутна-змазачныя праблемы. Апроч таго, Беларусь займее магчымасьць стаць монаканфэсійнай краінай — ці варта згадваць хаос першых гадоў незалежнасьці, калі праваслаўныя фактычна сядзелі на чамаданах? Апроч таго, будзе магчымасьць актыўней уключыцца ў працэс супрацьстаяньня міжнароднаму тэрарызму шляхам раскладаньня яго зь сярэдзіны. Зь пераходам на Блізкі Ўсход лягічна будзе выглядаць і недалучэньне краіны да эўраатлянтычных структураў.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Мікулевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0