«Хронікі Рыдыка» («The Chronicles of Riddick»)

ЗША, 2004, каляровы, 119 хв.

Жанр: Касьмічнае фэнтэзі з элемэнтамі фільму жахаў

Адзнака: 3,5 (з 10)

Калі ў гледачоў няма жаданьня траціць рэшткі розуму ў кампаніі «Белых цыпачак» ці складана трапіць на рэдкія кінасэансы Аляксея Мурадава, то даступныя ў кінапракаце «Хронікі Рыдыка» пададуцца ня самым кепскім кінатаварам.

У далёкай будучыні злыя паслугачы сьмерці Нэкрамонгеры зьнішчаюць цэлыя сусьветы ці навяртаюць іх у сваю веру. Адзіная сіла, здольная супрацьстаяць ім, — фурыянец Рыдык (Він Дызэль), які перавандраваў у гэты фільм з фантастычнай карціны «Чорная дзірка». Рыдык не вылучаецца добрымі манерамі, але, як сьцьвярджае зданепадобная прарочыца Аэран (Джудзі Дэнч), «зло выбіваюць яшчэ большым злом».

На Рыдыка палююць піраты, але самотны герой адпраўляецца на плянэту-турму Крэматорыю, каб вызваліць знаёмую дзяўчыну (Алекса Давалас).

Карціна нагадае гледачам фільм Джона Траволты «Поле бітвы — Зямля».

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Андрэй Расінскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0