Слоўнік скептыка
Ерась — самая захапляльная ідэя.
Ерэтык — чалавек, які лічыць, што Бог ёсьць, але ня верыць у яго.
Ёга — разьдзел «Камасутры» для дзяцей і пэнсіянэраў.
Жабрак — чалавек, які паспадзяваўся на дапамогу сяброў.
Жанаты — чалавек, які любіць на адну жанчыну меней.
Жанімства — апошні камплімэнт мужчыны жанчыне.
Жанчына — слабая, безабаронная істота, ад якой немагчыма ўратавацца.
Жанчына надзіманая — жанчына тым больш прыгожая, чым мацнейшыя лёгкія.
Жанчына нелюбімая — жанчына, якая спрашчае жыцьцё мужчынам.
Жанчына непрыгожая — жанчына рэдкай прыгажосьці.
Жанчына пасьпяховая — жанчына, якая здолела знайсьці пасьпяховага мужчыну.
Жанчына разумная — адзіная жанчына, якая можа вытрымаць дурнога мужчыну.
Жанчына сапраўдная — жанчыная, якая павінна сьпілаваць дрэва, разбурыць дом і выгадаваць дачку.
Жанчынаненавісьнік — мужчына, які ненавідзіць жанчын ня меней, чым жанчыны ненавідзяць адна адну.
Жуйка — любімая ежа амэрыканцаў.
Жнівень — месяц, калі вы ня можаце адчыніць тое акно, што не зачынялася ў сьнежні.
Журналістыка — здольнасьць закранаць важныя тэмы, не закранаючы важных асоб.
Жывапіс — паэзія, якую бачаць.
Жывы — той, хто выбірае, каб зь яго лепей сьмяяліся, чым плакалі.
Жыцьцё — непрыемнасьць, якая адбываецца ў апошні момант.
Жыцьцё палітычнае — штодзённыя абдымкі з тымі, каго цярпець ня можаш.
Жыцьцярадаснасьць — імкненьне сьцьвярджаць, што ўсё добра, калі насамрэч усё дрэнна.