Не пасьпелі журналісты спартовых газэт раскрытыкаваць шахматных чыноўнікаў за зьняважлівае стаўленьне да чэмпіёна і віцэ-чэмпіёнкі краіны, якіх не ўзялі ў алімпійскую зборную, як Алімпіяда адшумела, нібы восеньскае лісьце.
Шахматысты — папуляцыя скептыкаў, і ў колах, блізкіх да фэдэрацыі, адчуваецца незадаволенасьць 18-м месцам мужчынскай зборнай і 27-м — жаночай. Для рапарту ў міністэрства лепей пасавала б пара медалёў… Аднак што вы хочаце?.. У клясыфікацыі Міністэрства спорту і турызму шахматы ня лічацца прыярытэтным напрамкам, таму выйгравай не выйгравай — грошай не прыбудзе, ня кажучы пра кватэры ды іншыя «моркаўкі» для выдатных спартоўцаў.
Рэй на алімпіядзе вялі каманды Ўкраіны і Кітаю, але і беларускія шахматысты, якія прадстаўлялі пераважна Рэспубліканскі цэнтар алімпійскай падрыхтоўкі, паказалі, што зь імі трэба лічыцца. На трэцяй дошцы ў жанчын Рахіль Эйдэльсон заваявала сёмае месца (7 з 9), сярод мужчын вызначыўся Андрэй Жыгалка (5,5 з 8 ачкоў). Астатнія дамы й кавалеры згулялі ў сваю сілу.
Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"
ВР