Менская суполка Міжнароднага таварыства сьвядомасьці Крышны не прайшла перарэгістрацыі.

Фармальнай прычынай адмовы стала адсутнасьць дакумэнтаў, якія тычацца юрыдычнага адрасу. Аднак самі крышнаіты лічаць, што сталіся ахвярамі рэлігійнае дыскрымінацыі.

Менская суполка крышнаітаў ужо 12 год месьціцца ў будынку па вуліцы Паўлава, 11, які належыць прыватным асобам. Там жа ўвесь гэты час знаходзіўся юрыдычны адрас рэлігійнай арганізацыі. Аднак, калі згодна з новым законам «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях» менскія крышнаіты распачалі працэдуру перарэгістрацыі, адміністрацыя Цэнтральнага раёну і Менскі гарвыканкам не дазволілі зарэгістраваць юрыдычны адрас па ранейшым месцы. У выніку рэлігійнай арганізацыі не перарэгістравалі. Адмову за подпісам мэра Міхаіла Паўлава крышнаіты атрымалі ў мінулую пятніцу.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Юлія Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0