Сярод абавязкаў прэзыдэнта — віншаваць кіраўнікоў розных дзяржаў з нацыянальнымі сьвятамі.

Так, цягам апошніх месяцаў кіраўніком беларускае дзяржавы былі павіншаваныя лідэры Туркмэністану і Францыі, Арменіі і Мальты ды інш. А вось 11 лістапада нацыянальнае сьвята Польшчы — Дзень незалежнасьці — было, як і летась, абмінута. Як і нацыянальнае сьвята Чэхіі 28 кастрычніка — Дзень утварэньня Чэхаславаччыны.

Эўрапейскія краіны, якія найбольш актыўна пратэстуюць супраць парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, ігнаруюцца.

Не атрымаў 15 лістапада Аляксандар Квасьнеўскі і віншаваньня з 50-годзьдзем. Хоць на мінулым тыдні віншаваньні з днямі нараджэньня атрымалі: з 60-годзьдзем — прэзыдэнт Кыргыстану Аскар Акаеў ды з 85-годзьдзем — канструктар аўтаматаў Міхаіл Калашнікаў. А яшчэ раней віншаваліся прадстаўнікі расейскага мастацтва — Аляксандра Пахмутава, Мікалай Карачанцаў, Аляксандар Міхайлаў — ды шэраг другарадных расейскіх палітыкаў: Селязьнёў, Тулееў і г.д.

Алег Раявец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0