Нацыянальная кіназорка Сьвятлана Зелянкоўская трапіла ў чорны сьпіс асобаў, якіх не рэкамэндавана прапускаць у дзяржаўныя СМІ, паведамляе «Салідарнасць».

Акторка «не ўпісалася» ў дзяржаўную культурную палітыку, бо не баіцца выказваць уласную пазыцыю і падкрэсьлівае сваю любоў да беларускае мовы. Яна выступіла ў абарону зачыненага тэатру «Госьціца» і зьнялася ў незалежным кіно Андрэя Кудзіненкі «Акупацыя», якое пасьля было забаронена. «Дык ты нацыяналістка?» — спытаўся А.Лукашэнка ў С.Зелянкоўскай, якая падчас сустрэчы размаўляла зь ім па-беларуску. Яна адказала: «Лічыце як хочаце. Я нармальны чалавек».

удакладненьне

Зелянкоўская абвяргае

Пасьля публікацыі ў №43 артыкулу «Зелянкоўская ў чорным сьпісе» ў Рэдакцыю патэлефанавала акторка. Сьвятлана Зелянкоўская заўважыла, што ў артыкуле прыведзена недакладная інфармацыя. «Як творчы чалавек, я распавядала «Салідарнасці» пра «Госьціцу» і карціну Кудзіненкі. Але што тычыцца палітыкі, то газэта скарысталася неправеранымі чуткамі. Прыпісаных мне слоў я не казала».

Прыносім Сьвятлане Зелянкоўскай свае прабачэньні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0