Прафэсар Гарвардзкага ўнівэрсытэту Курт Вулгайзэр папрасіў зьмясьціць у газэце наступную анкету, каб сабраць зьвесткі пра моўныя ўпадабаньні беларускае моладзі.

Запоўненыя анкеты дашлiце, калі ласка, электроннай поштай на адрас [email protected]. Вашы адказы застануцца ананімнымi.

Частка I.

А.

1. Узрост:

2. Пол:

3. Месца нараджэьння (вобласьць/краіна, назва гораду ці вёскі):

4. Дзе вы вучыцеся?

5. Факультэт/спэцыяльнасьць:

6. Ці слухаеце (слухалі) вы якія-небудзь курсы з выкладаньнем на беларускай мове? Калі так, якія?

7. Дзе вы скончылі школу?

8. Мова навучаньня ў школе:

пачатковай:

сярэдняй:

9. Кім вы хочаце працаваць у будучыні (пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту)?

Б.

10. Месца нараджэньня бацькоў (вобласьць/краіна, назва гораду ці вёскі):

бацька:

маці:

11. На якой мове (якіх мовах) вы размаўляеце з бацькамі, бабулямі і дзядулямі?

12. Калі ў вас ёсьць браты і сёстры, на якой мове (якіх мовах) вы зь імі размаўляеце?

В.

13. Калi вы з расейскамоўнай сям'i, калi (у якiм узросьце) вы пачалi актыўна карыстацца беларускай мовай? Хто больш за ўсё паўплываў на ваш выбар мовы (напрыклад, сябры, члены сям'i, настаўнiкi цi iнш.)?

14. На вашу думку, якую мову вы лепш за ўсё ведаеце - беларускую ці расейскую? Калі вы імі аднолькава добра валодаеце, ці ёсьць сытуацыі (ці тэмы), дзе вы адчуваеце сябе больш упэўненым у адной з гэтых моваў, чым у другой?

15. У якіх месцах вы звычайна гаворыце па-беларуску?

16. Ці адыгрывае мова (выбар мовы) значную ролю ў вашых адносінах зь іншымі людзьмі? Калі так, прывядзіце прыклады:

17. Мае найлепшыя сябры ўсе гавораць па-беларуску:

так не

18. 3 маімі найлепшымі сябрамі я заўсёды гавару па-беларуску:

так не

19. Мая будучая жонка/мой будучы муж абавязкова павінна/павінен гаварыць па-беларуску:

а) так, абавязкова б) не, не абавязкова в) пажадана, але не абавязкова

20. Калі вы жанаты/замужам, на якой мове гаворыць з вамі ваша жонка/ваш муж?

21. Як вы ставіцеся да ўжываньня дарэформавых правапісных нормаў беларускай мовы ("тарашкевіцы")? Ці стараецеся вы самі прытрымлівацца гэтых нормаў?

22. Як вы ставiцеся да палiтыкi афiцыйнага дзьвюхмоўя ў Беларусi? Што, на вашу думку, павiнна рабiць дзяржава, каб пашырыць ролю беларускай мовы ў грамадстве?

23. Як вы акрэслілі б тэрмін "трасянка"? Ці можаце вы прывесці канкрэтныя прыклады "трасянкі" (якія вы чулі на вуліцы, у сям'і, у сродках масавай інфармацыі ці ў іншых кантэкстах)?

24. Як вы ставіцеся да маўленьня па-расейску зь беларускім акцэнтам? Гэта нейкім чынам набліжaе гаворачага да вас ці яшчэ больш адштурхоўвае, у параўнаньні з маўленьнем чалавека, які гаворыць чыста" па-расейску? Цi лiчыце вы, што вы асабiста гаворыце па-расейску зь беларускiм акцэнтам?

25. Як вы ацэньваеце ваша веданьне іншых славянскіх моваў (акрамя беларускай і расейскай):

польская мова

5 4 3 2 1 (5 - выдатна, 1 - слаба/ня ведаю)

украінская мова

5 4 3 2 1 (5 - выдатна, 1 - слаба/ня ведаю)

iншыя:

5 4 3 2 1 (5 - выдатна, 1 - слаба/ня ведаю)

26. Ці чытаеце вы на iншых славянскіх мовах? Ці слухаеце радыёперадачы, гледзіце тэлевізійныя перадачы на гэтых мовах? Калі так, якія?

27. Якія пэрыядычныя выданьні на беларускай мове вы чытаеце? Як часта?

28. Ці слухаеце вы радыё "Свабода" (беларускамоўныя перадачы)? Калi так, як часта?

29. Творы якіх беларускіх пісьменьнікаў вам больш за ўсё падабаюцца і чаму?

30. Ці слухаеце вы беларускі рок ці эстраду? Якія гурты/выканаўцы вам больш за ўсё падабаюцца?

31. Ці слухаеце вы расейскія ці расейскамоўныя рок-гурты? Калі так, якія?

32. Як вы лічыце, ці адчувае беларускамоўная моладзь у Беларусі вялікую ступень салідарнасьці на моўнай глебе або ёсьць пэўныя падгрупы сярод беларускамоўнай моладзі, якія не заўсёды знаходзяць "супольную мову" з прычыны культурных, сацыяльных ці іншых фактараў?

33. У якіх моладзевых палітычных і іншых арганізацыях вы бераце удзел? (Напрыклад Згуртаванне беларускiх студэнтаў, "Малады фронт", "Зубр", рыцарскія (вайскова-гістарычныя) клюбы і да т. п.)

34. На вашу думку, якія рысы найважнейшыя для таго, каб пэўная супольнасьць людзей лічылася народам? Напішыце прынамсі 5 крытэраў у парадку, дзе 5-ы зьяўляецца для вас найважнейшым:

5.

4.

3.

2.

1.

35. Якія народы, на вашу думку, найблiжэйшыя да беларусаў па характары? Чаму вы так лічыце?

36. На ваш погляд, да якой культурна-цывілізацыйнай зоны належыць Беларусь? (Эўропа, Усходняя Эўропа, Eўразія ці інш.) Растлумачце, чаму вы так лiчыце.

37. Ці можна лічыць чалавека, які не гаворыць па-беларуску, сапраўдным беларусам? Чаму вы так лічыце?

Частка II

Пазначце, калі ласка, вашу ацэнку наступных слоў і словазлучэньняў, пішучы побач з кожным зь іх рымскія лічбы I-IV паводле наступнай шкалы:

I. сам(а) так гавару, гэта правільна

II. так можна (гэты варыянт дапушчальны), але я так не гавару

III. так гавораць, але гэта няправільна

IV. так ніхто не гаворыць, гэта зусім не па-беларуску

Калі вы ўжываеце іншы варыянт, які адсутнiчае, калі ласка, напішыце яго.

(Калі ласка, не глядзіце ў слоўнікі, граматыкi ці іншыя даведачныя матэрыялы: нас цікавіць, як вы асабіста гаворыце і як вы ставіцеся да варыянтаў, якія вы не ўжываеце)

A.

38.культурніцкі

культурны

культуральны

культуровы

39.сувязь

зьвязак

40.маладзёжны моладзевы маладзёвы

41.кіраўнік кіроўца кіровец

42.вядоўца перадачы

вядучы перадачы

43.заказчык

замоўца

замоўнік

44.выступленец

выступоўца

выступаючы

выступовец

45.адмысловец

спэцыяліст

46.задзіночаны

аб'яднаны

47. адносiны

стасункi

48.зьберцi

сабраць

49.умовы

варункi

50.напрыканцы

у канцы

пад канец

51.сааўтар

суаўтар

52.Ён нам адкрыў вочы.

Ён нам адчыніў вочы.

53. Ён угнаў аўтамабіль.

Ён сагнаў аўтамабіль.

54.панятак

паняцьце

55.супрацоўніцтва

супраца

56.Яна дырэктар школы.

Яна дырэктарка школы.

57.кансэрваваць, дамінаваць

кансэрвіраваць, дамініраваць

58.міністар, тэатар

міністр, тэатр

59.клуб

клюб

кляб

60.Зычым вам посьпехаў.

Жадаем вам посьпехаў.

61.грэц (у футбол)

гулец

ігрок

ігрэц

62.сусьветная вайна

усясьветная вайна

63.выступ

выступленьне

64.зьнешнi

вонкавы

65.далары

долары

даляры

66.сябар таварыства

супольнiк таварыства

член таварыства

чалец таварыства

67. каталог, маналог

каталёг, маналёг

Б.

68.здымак нашага горада

здымак нашага гораду

69.навукоўцы з унівэрсытэту

навукоўцы з унівэрсытэта

70.у вачох

у вачах

71.паўгоду

паўгады

паўгоды

72.шмат моваў (хатаў, дарогаў)

шмат моў (хат, дарог)

73.шмат магчымасьцей (радасьцей)

шмат магчымасьцяў (радасьцяў)

74. сродкі павінны быць перададзены

сродкі павінныя быць перададзеныя

75. адныя лічаць яго здраднікам

адны лічаць яго здраднікам

76. вашы сябры

вашыя сябры

77. Ён найлепшы студэнт у групе.

Ён лепшы студэнт у групе.

Ён найдобры студэнт у групе.

Ён самы лепшы студэнт у групе.

78. Гэта самы танны білет.

Гэта найтаннейшы білет.

Гэта найтанны білет.

79. Гэта найвышэйшы будынак у горадзе.

Гэта найвысокі будынак у горадзе.

Гэта самы высокі будынак у горадзе.

80. іспыт з гісторыі

іспыт гісторыі

іспыт у гісторыі

іспыт па гісторыі

81. камітэт у справах моладзі

камітэт па справах моладзі

камітэт спраў моладзі

камітэт для спраў моладзі

82. дырэктар будуемага прадпрыемства

дырэктар прадпрыемства, якое будуецца

дырэктар будаванага прадпрыемства

83. ужываная цяпер стратэгія

ужываемая цяпер стратэгія

стратэгія, якая цяпер ужываецца

84. Я чую яго гаварыць з народам.

Я чую, як ён гаворыць з народам.

Я чую яго гаворачы з народам.

Я чую яго гаворачага з народам

85. Мэтай арганізацыі зьяўляецца асьветніцкая праца па вызначэньні сапраўдных і справядлівых поглядаў на расізм, дыскрымінацыю і генацыд.

Мэтай арганізацыі ёсьць асьветніцкая праца па вызначэньні cапраўдных і справядлівых поглядаў на расізм, дыскрымінацыю і генацыд.

Мэта арганізацыі ёсьць асьветніцкая праца па вызначэньні сапраўдных і справядлівых поглядаў на расізм, дыскрымінацыю і генацыд.

Мэта арганізацыі - асьветніцкая праца па вызначэньні сапраўдных і справядлівых поглядаў на расізм, дыскрымінацыю і генацыд.

86. Гэта новы шлях.

Гэта ёсьць новы шлях.

Гэта ёсьць новым шляхам.

87. на знак салідарнасьці

у знак салідарнасьці

88. Мы сталі больш пасьлядоўнымі.

Мы сталі больш пасьлядоўныя.

89. Нас было трох.

Нас было трое.

90. Ён стаяў у мікрафона.

Ён стаяў пры мікрафоне.

Ён стаяў ля мікрафона.

91. у часы iснаваньня СССР

за часоў iснаваньня СССР

падчас iснаваньня СССР

92. iхныя бацькi

iхнiя бацькi

iх бацькi

Дзякую за ваш удзел у гэтым дасьледаваньні. Калі вы маеце пытаньні, зьвярніцеся, калі ласка, да дасьледчыка, Курта Вульгайзэра, па наступным адрасе:

Dr. Curt F. Woolhiser

Harvard University

Department of Slavic Languages and Literatures

12 Quincy St., Barker Center Room 327

Cambridge, MA 02138-3879 USA

Электронны адрас: [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0