«Наша Ніва» пайшла на пятую сотню. За шэсьць нумароў, з студзеня 2005 году яна пачне выходзіць на 24 старонках. Рэдакцыйнае кола прадукуе столькі тэкстаў, а ў беларускім нацыянальным жыцьці адбываецца столькі падзеяў, што яны ўжо не зьмяшчаюцца на шаснаццаці старонках. А яшчэ ж тры гады таму тыя шаснаццаць здаваліся такім дасягненьнем! З Новага году штонумар мы будзем аддаваць па тры старонкі пад навіны грамадзкага і палітычнага жыцьця і літаратуру з кніжнымі аглядамі, па дзьве старонкі пад спэцыяльныя рэпартажы і міжнародныя паведамленьні, па поўнай старонцы пад спорт і музыку, тры старонкі пад камэнтары і пошту. У пятай сотні нумароў «НН» можна будзе прачытаць пра ўсё. Па-беларуску, ясна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0