У Віцебску разгарэлася палеміка вакол перадачы «Плэйбой», трансьляванай на кабэльным «TV-1000».

Невядомыя асобы запісалі яе на відэа і передалі на экспэртызу ў складзеную зь мясцовых знаўцаў камісію па парнаграфіі. Цяпер вяшчанне на кабэльным канале пасьля 23.00 адключаецца. Але нечаканую актыўнасьць праявілі былыя гледачы каналу, якія аспрэчваюць ацэнку гэтых перадач як «парнаграфічных». Адзін з гледачоў, амаль 70-гадовы пэнсіянэр, запытвае праз гарадзкую газэту, чаму чыноўнікам далі права вырашаць, што яму глядзець.

АТ, Міхал Чарвінскі; БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0