«Віягра» раздае рэвалюцыянэрам валёнкі, Сафія Ратару на Майдане — піражкі замерзлым маніфэстантам, Руслана выставіла намёт з мэдыкамэнтамі...

Разьлічаныя піяр-хады ці выява сапраўднае грамадзянскай пазыцыі?

Заява Русланы за некалькі дзён да другога туру выбараў, што яна ня можа маўчаць і абірае Юшчанку, зьдзівіла. Падчас выбарчай кампаніі яна спачатку сьпявала зь Януковічам, а потым пагражала судом усім кандытатам, хто наважыцца выкарыстаць яе імя ў сваіх «брудных» мэтах.

І тут першы тур нібыта зьняў здранцьвеньне зь пераможцы «Эўрабачаньня»: заява пра свой сапраўдны выбар, абвяшчэньне галадоўкі, 300 бясплатных білетаў на яе сольны канцэрт жыхарам Майдану.

Пра групу «Віягра» таксама праходзіла інфармацыя, нібыта дзяўчаты падтрымліваюць сваімі палкімі танцамі Януковіча. І Валеры Меладзэ, які часьцяком сьпявае разам зь дзяўчатамі, агітаваў за Януковіча. Так што рашэньне групы перадаць 1000 пар валёнак украінскім дэманстрантам на Майдане зьявілася сюрпрызам. Самі дзяўчаты на галоўным кіеўскім пляцы пабаяліся зьяўляцца. Відаць, захоладна для танцаў у міні-спаднічках.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0