Тэлеперадача «Адкрыты архіў» на сёньня — інтэлектуальная вітрына БТ.

У Купалаўскі музэй павіншаваць перадачу з днём нараджэньня сабраліся Ўладзімер Арлоў і Максім Жбанкоў, Пятро Васючэнка і Міхась Чарняўскі, Ганна Запартыка і Людка Сільнова і яшчэ дзясяткі інтэлектуалаў.

«Адкрыты архіў» узьнік год таму пры супрацы тэлерэжысэра Алеся Матафонава й гісторыка Віталя Скалабана. Кожная перадача доўжыцца 26 хвілін.

Генпрадусар БТ Уладзімер Субат зазначыў, што сам часам баіцца, каб «Адкрыты архіў» ня стаў «закрытым». Ня дзіва! Матафонаў са Скалабанам падчас вечарыны дэманстравалі і ўрыўкі зь перадач, якія па тых ці іншых прычынах ня выйшлі ў этэр. Напрыклад, перадача, прысьвечаная Лаўрэнцію Абэцэдарскаму яшчэ толькі падрыхтаваная да паказу. «Мы доўга думалі, якой зрабіць гэтую перадачу, каб пасьля яе не закрылі праект», — прызнаўся А.Матафонаў.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Адам Воршыч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0