«Галава ў аблоках» («Head in the Clouds»)
ЗША—Вялікабрытанія—Гішпанія—Канада, 2004, каляровы, 121 хв.
Жанр: гістарычная мэлядрама
Адзнака: 5,5 (з 10).
«Галава ў аблоках» — гэта гісторыя каханьня, якое разгортваецца ў 1930—1940-я гады, падчас вайны і ў розных краінах. Гай сустракае авантурную і расьпешчаную Гільду ў Кембрыджы, але ім не наканавана быць разам. Толькі калі Гільда (Шарліз Тэрон) адкрывае выставу ў Парыжы, Гай (Сьцюарт Таўнсэнд) знаходзіць яе і жыве зь ёй — і яе сяброўкай Міяй (Пэнэлёпай Крус).
Лёгкі і нязмушаны любоўны трохкутнік (адзін з бакоў якога не зусім традыцыйны) распадаецца, калі надыходзіць вайна. Гай і Мія зьяжджаюць на вайну ў Гішпанію, а абураная грамадзянскім выбарам сяброў Гільда аддае перавагу апалітычнай творчасьці й прыватнаму жыцьцю. Але вайна толькі пачынаецца, і гэта не канец любоўным выпрабаваньням.
Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".
Андрэй Расінскі