Аранжавыя хусьцінкі палымнелі ў кішэньках смокінгаў удзельнікаў украінскага мужчынскага харавога ансамблю «Man Sound», які выступаў на канцэртных пляцоўках Менску ў рамках Дзён украінскай культуры.
Кіраўнік гурту Зьміцер Выгоўскі (на фота першы справа) адказаў на пытаньні карэспандэнта «НН».
— Чаму на канцэртах Вы ўпрыгожылі свае строі аранжавымі хусткамі?
— Мы падтрымліваем Віктара Юшчанку, сапраўды народнага прэзыдэнта, і верым, што народ здолее абараніць свой выбар і пераможа.
— Гэта Ваша ўласная ініцыятыва ці мо Міністэрства культуры?
— Цалкам наша. Мы не залежым ні ад кога. Не знаходзімся ні пры кім — ні пры філярмоніі, ні пры Міністэрстве культуры, і гэта наш сьвядомы выбар.
— Як Вы ацэньваеце цяперашнія падзеі ва Ўкраіне?
Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".
Гутарыў Арцём Лява