Калі я атрымаў, як і ўсе грамадзяне, напярэдадні рэфэрэндуму спэцнумар «СБ», маю ўвагу найбольш прыцягнуў матэрыял нядаўняга незалежнага журналіста Сяргея Канашыца аб Беларусі як спартовай нацыі.

Артыкул быў аздоблены каляровымі фатаздымкамі А.Лукашэнкі, які гуляе ў футбол (дзіўна, чаму не ў хакей), і Юліі Несьцярэнкі. Прагледзеўшы гэты матэрыял, я падумаў, што апазыцыя цалкам і безагаворачна прайграе барацьбу з уладай на спартовай арэне.

За апошні час палітыка і спорт у сучасным грамадзтве зьнітаваліся так цесна, што мяжу паміж імі можна разгледзець хіба што толькі празь мікраскоп. Таму кожны паважны палітык не абміне магчымасьці «засьвяціцца» перад аб’ектывамі тэлекамэр разам зь якой-небудзь спартовай зоркай, што бясспрэчна дадасьць яму дадатковых балаў. Але «ўсе» — ня значыць беларуская апазыцыя, з атачэньня якой ніколі не чуваць ніякіх заяў на спартовую тэму, апроч часам вельмі рэзкіх словаў Уладзімера Парфяновіча. Вось нядаўна прайшлі Алімпійскія гульні ў Атэнах — хай бы тыя ж спн.Сурвілла ад ураду БНР ці Вячорка зь Лябедзькам ад імя сваіх партый накіравалі афіцыйнае віншаваньне мэдалістам гульняў, дык не. Цішыня. Можа, я чаго ня ведаю, але прызнаюся — пра такія віншаваньні ня чуў.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Зьміцер Панкавец, Барысаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0