Першая сэсія сходу дэмакратычных кандыдатаў адбылася ў палявых умовах

Улады не дазволілі правесьці сход незалежных кандыдатаў у дэпутаты. Апошняя надзея арганізатараў — Менскі міжнародны адукацыйны цэнтар (IBB) — падпарадкаваўся патрабаваньню Менгарвыканкаму і замкнуў свае дзьверы. «Ня выйшла ў Беларусі — зьбяромся за мяжою», — вырашылі дэлегаты.

У нядзелю раніцай паркоўка ля будынку Менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру была забітая аўтамаблямі. На антэнах некаторых зь іх былі павязаны аранжавыя стужкі. На ганку ІВВ стаяў ладны натоўп людзей, сярод якіх хто-ніхто меў аранжавыя шалікі, а побач гуртаваліся некалькі «напампаваных» хлопцаў у вязаных шапках. Няўзброеным вокам было відаць: адбываецца нешта неардынарнае.

Знаёмых твараў сярод грамады хапала, але яшчэ больш было людзей, якіх у Менску ўбачыць можна рэдка, — у сталіцу прыехалі актывісты з рэгіёнаў. Усе яны бралі ўдзел у выбарчай кампаніі 2004 г. як прадстаўнікі дэмакратычных сілаў, але ня трапілі ў парлямэнт — каго не зарэгістравалі, каго пазбавілі рэгістрацыі, а ў каго банальна скралі перамогу — паводле інфармацыі арганізатараў, такіх сярод больш як 150 дэлегатаў было пад 40 чалавек.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Алесь Кудрыцкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0